Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пераказвае Пуціну, што сказаў Парашэнка


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

19 жніўня адбыліся тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і прызэдынтам Казахстану Нарсултанам Назарбаевым.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнікі дзяржаў правялі кансультацыі па пытаннях узаемаадносін з Украінай у сувязі з падпісаньнем ёю Пагадненьня пра асацыяцыю з Эўрапейскім зьвязам, па сытуацыі ва Ўкраіне ў цэлым і захадамі для нармалізацыі становішча ў гэтай краіне.

Па выніках кансультацый кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і Ўкраіны, якія праходзілі на працягу апошніх некалькіх тыдняў, прынята рашэньне пра правядзеньне 26 жніўня ў Менску сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Эўрапейскага зьвязу.

Прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі пацьвердзілі свой удзел у перамовах у Менску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў Эўразьвязу і кіраўнікоў Беларусі і Казахстану. Як украінскія, так і расійскія экспэрты лічаць, што ад пачатку ўкраінска-расейскіх перамоў ня варта чакаць хуткіх вынікаў, але сам факт сустрэчы лічаць важным крокам да нармалізацыі міждзяржаўных адносін.

Паводле намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Валерыя Чалага, галоўным пытаньнем перамоваў стане сытуацыя ў Данбасе. Паводле ягоных слоў, «ніякія эканамічныя і энэргетычныя пытаньні ня могуць абмяркоўвацца без спыненьня агрэсіі на Данбасе». Удзел у перамовах трох высокапастаўленых прадстаўнікоў Валерый Чалы назваў беспрэцэдэнтным:

«Адначасовае прыцягненьне трох эўрапейскіх камісараў зьяўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам — звычайна Эўразьвяз такіх рашэньняў не прымае. Будуць адначасова высокі прадстаўнік па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі — камісар па энэргетычных пытаньнях Гюнтэр Этынгер і камісар па пытаньнях гандлю Карл дэ Гухт. Гэта дае магчымасьць абмеркаваць комплекс пытаньняў. Украінская дэлегацыя таксама фармуецца цяпер, ўзначальваць яе будзе прэзыдэнт», — заявіў Валерый Чалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG