Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выключае імпарт з паставак пад дзяржзамову


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Расейскай Фэдэрацыі прыняў пастанову аб усталяваньні забароны на допуск тавараў лёгкай прамысловасьці, якія паходзяць з замежных краінаў, для ажыцьцяўлення закупак пад фэдэральныя патрэбы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства прамысловасьці і гандлю Расеі. У прыватнасьці, у прэсавым рэлізе адзначаецца: урадавая пастанова прапануе ўсталяваць забарону на пастаўку тавараў лёгкай прамысловасьці, вырабленых з замежных матэрыялаў і паўфабрыкатаў, у рамках ажыцьцяўленьня дзяржаўных закупаў.

Паводле дадзеных ведамства, рынак тавараў лёгкай прамысловасьці на цяперашні момант складае каля 3 трыльёнаў расейскіх рублёў. «У межах такой высокай капіталаёмістасьці абсалютна лягічнымі становяцца прыярытэты дзяржавы на разьвіцьцё ўласнай вытворчасьці, павелічэньне долі тавараў, вырабленых у Расейскай Фэдэрацыі», — падкрэсліваюць у галіновым міністэрстве.

Каб падтрымаць расейскіх вытворцаў, было прапанавана гарантаваць ім пэўную долю рынку, зьвязаную зь дзяржаўнай замовай. Чакаецца, што падвышэньне попыту на расейскую прадукцыю лёгкай прамысловасьці будзе спрыяць росту вытворчасьці.

Пастанова прынятая ў рамках даручэньняў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і кіраўніка ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева аб садзейнічаньні палітыцы імпартазамяшчэньня ў прамысловасьці і сельскай гаспадарцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG