Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіркін (Стралкоў) пайшоў у адстаўку з пасады «міністра абароны»


Ігар Стралкоў, так званы міністар абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», пакідае гэтую пасаду, сьцьвярджае расейскае агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на члена Савету бясьпекі самаабвешчанай рэспублікі Сяргея Кавтарадзэ і сайт ДНР.

Пры гэтым Кавтарадзэ абверг ранейшую інфармацыю аб тым, што Стралкоў быў паранены: «Ігар Гіркін (Стралкоў) жывы, здаровы, зь ім усё нармальна. Я б назваў укідам інфармацыю аб яго раненьні. Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці».

Прыводзіцца і паведамленьне сайту ДНР аб тым, што «савет міністраў рэспублікі на пасяджэньні ў чацьвер задаволіў просьбу Ігара Стралкова аб адстаўцы з пасады міністра абароны».

Раней у чацьвер лідэр самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валеры Болатаў пацьвердзіў інфармацыю аб сваёй адстаўцы, аднак удакладніў, што яна носіць часовы характар, паведамляе ІТАР-ТАСС. Болатаў сьцьвярджае, што прычынай адстаўкі стала атрыманае ў ходзе баявых дзеяньняў раненьня. Месца Болатава зойме так званы «міністар абароны ЛНР» Ігар Платніцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG