Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Атлант» спыніў вытворчасьць халадзільнікаў у Смаленску. З-за Ўкраіны


Канвэер у Смаленску спыніўся з-за рэзкага падзеньня продажаў, у прыватнасьці ва Ўкраіну, куды раней пастаўлялася да 40% прадукцыі прадпрыемства.

Менскі канцэрн «Атлант» спыніў вытворчасьць халадзільнікаў на смаленскім заводзе халадзільнікаў «Айсберг». Пра гэта паведаміла агенцтва ІТАР-ТАСС.

ЗАТ «Атлант» валодае 70% акцыяў смаленскага заводу халадзільнікаў «Айсберг». Яно прыпыніла выпуск халадзільнікаў «Смаленск» з-за рэзкага падзеньня продажаў. Да 40% прадукцыі раней пастаўлялася ва Ўкраіну.

Як паведаміў намесьнік кіраўніка дэпартамэнту Смаленскай вобласьці па прамысловасьці, транспарце і дарожнай гаспадарцы Генадзь Якаўлеў, улады вобласьці зьвярнуліся да кіраўніцтва «Атланта» і Міністэрства прамысловасьці Беларусі з просьбай захаваць прадпрыемства, разгледзеўшы магчымасьць зьмены профілю. Кіраўніцтва «Атланта» запрасілі на перамовы. Беларускі бок пакуль не адказвае і на кантакт не ідзе, сказаў Якаўлеў.

«Цяпер прадпрыемства прастойвае, асноўная дзейнасьць не вядзецца», — удакладніў расейскі чыноўнік.

Склады «Айсберга» запоўненыя гатовай прадукцыяй, якую не ўдаецца збыць. Калі завод будзе зачынены, то гэта пацягне за сабой звальненьне некалькіх соцень чалавек.

Халадзільнікі пад маркай «Смаленск» на заводзе «Айсберг» выпускаюцца з 1964 году.

На заводзе «Атлант» пакуль сытуацыю не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG