Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Канвой Пуціна» набліжаецца да ўкраінскай мяжы


Мінулай ноччу 280 «Камазаў» з гуманітарным грузам для Данбаса ўвайшлі ў Варонеж, а цяпер рухаюцца да Белгарада.

Да гэтага часу незразумела, як менавіта гуманітарны груз мае патрапіць на тэрыторыю Ўкраіны. Афіцыйны Кіеў заяўляе, што расейскі гуманітарны канвой павінен перадаць свой груз прадстаўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа на мяжы Ўкраіны, сама ж аўтакалёна на ўкраінскую тэрыторыю ня зойдзе.

Аднак кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў ўчора, што Масква атрымала ноту ад зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны, дзе выказваецца гатоўнасьць прыняць гуманітарную дапамогу. Лаўроў адзначыў, што ўсе дэталі гэтай місіі былі ўзгодненыя з Кіевам. Расея пры гэтым ўлічыла ўсе пажаданьні ўкраінскага боку, уключаючы маршрут, які, паводле словаў Лаўрова, прапанавалі кіеўскія ўлады.

ЗША лічаць, што расейская гуманітарная дапамога, якая накіроўваецца на ўсход Украіны, павінна прайсьці праверку ўкраінскай мытні, а затым быць перададзеная для распаўсюджваньня супрацоўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG