Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне адбываюцца першыя прэзыдэнцкія выбары ў форме прамога галасаваньня


Раней прэзыдэнт Турэччыны абіраўся парлямэнтам, пасада кіраўніка дзяржавы насіла ў асноўным цырыманіяльны характар​​.

Правам голасу валодаюць каля трох мільёнаў грамадзян Турэччыны. Прыкладна 2.800.000 турэцкіх грамадзян жывуць за мяжой, яны маглі прагаласаваць да 3 жніўня.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць тры кандыдаты. Гэта — прэм’ер міністар, кіраўнік кіроўнай партыі Справядлівасьці і разьвіцьця Рэджэп Эрдаган, адзіны кандыдат ад апазыцыі Экмеледын Іхсанаглу і прадстаўнік пракурдзкай Народнай дэмакратычнай партыі Сэлахатын Дэмірташ.

Калі падчас першага туру ні адзін з кандыдатаў не набярэ неабходнай для перамогі колькасьці галасоў, 24 жніўня адбудзецца другі тур.

Фаварытам выбараў лічыцца Эрдаган. Па выніках апытаньняў грамадзкага меркаваньня, яго падтрымліваюць больш за 55 адсоткаў рэспандэнтаў. Яго асноўны сапернік Іхсанаглу карыстаецца падтрымкай каля 35 адсоткаў апытаных.

У суботу Рэджэп Эрдаган правёў апошні перадвыбарчы мітынг у горадзе Конья. Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, ён заклікаў да пабудовы «моцнай, новай Турэччыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG