Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко дамовіўся з «сотнікамі» аб расчыстцы Майдану


Мэр Кіева сказаў, што насельнікі намётавага мястэчка на Майдане змогуць заставацца ў пешаходнай зоне Хрэшчаціку, дзе ня будуць перашкаджаць руху транспарту.

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ў бліжэйшыя дні будзе цалкам вызвалена праезная частка вуліцы Хрэшчацік у раёне Майдану Незалежнасьці, якая застаецца з канца мінулага году занятай намётавым мястэчкам.

Па словах кіраўніка горада, дамоўленасьці аб вяртаньні цэнтральнай плошчы горада да нармальнага транспартнага рэжыму дасягнуты з так званымі "сотнікамі" Майдану. Мэр дадаў, што насельнікі намётавага мястэчка на Майдане змогуць заставацца ў пешаходнай зоне Хрэшчаціку, дзе ня будуць перашкаджаць руху транспарту.

У пятніцу з галоўнай плошчы горада былі вывезеныя каля 20 машын сьмецьця, паведамляе агенцтва УНІАН. У гэты дзень камунальныя службы паспрабавалі расчысьціць праезную частку Хрэшчаціку. Але жыхары намётавага мястэчка падпалілі намёт і аўтамабільныя покрыўкі, пратэстуючы супраць намераў уладаў.

У міліцыянтаў, якія прыбылі на месца, паляцелі камяні і бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Неўзабаве парадак быў адноўлены, аб пацярпелых не паведамлялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG