Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя «Хартыі» заяўляе пра блякіроўку сайту ў Беларусі, Расеі і Казахстане


«Сайт „Хартыя“ цалкам заблякаваны апэратарам „Ростелеком“ на тэрыторыі Расеі», — паведаміла Радыё Свабода галоўны рэдактар сайта.

Цяпер рэдакцыя незалежнага рэсурсу атрымлівае паведамленьні ад карыстальнікаў зь Беларусі, што доступ да сайта заблякаваны і на тэрыторыі РБ. На экранах кампутараў зьяўляецца паведамленьне, што сайт заблякаваны на падставе заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі.

Натальля Радзіна:

«Раней была інфармацыя пра тое, што мусяць быць заблякаваныя нашы матэрыялы, датычныя Сыбірскай народнай рэспублікі і „Марша за фэдэралізацыю Сыбіры“. На гэтай падставе былі заблякаваныя старонкі шмат якіх рэсурсаў.

Але цяпер высьветлілася, што некаторыя расейскія апэратары сталі блякаваць ня толькі гэтыя дзьве старонкі, але і цалкам сайт „Хартыі“. У прыватнасьці, „Ростелеком“.

Цяпер ідуць паведамленьні, што некаторыя беларускія апэратары пачынаюць блякаваць наш сайт на той жа падставе. На экранах кампутараў зьяўляецца паведамленьне, што сайт заблякаваны на падставе заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі».

Наведвальнікі charter97.org паведамляюць пра блякіроўку сайта ў Расеі, Казахстане і Беларусі.

У Беларусі праблемы з доступам да сайта маюць кліенты правайдэраў «Деловая сеть», Life, Velcom і іншых — паведамляе рэсурс.

«Мы расцэньваем гэта не як тэхнічную памылку, а як атаку на свабоду слова ў Беларусі, — заяўляе Натальля Радзіна. — Відавочна, у Расеі сёньня блякуюць інтэрнэт па прыкладзе «кітайскіх таварышаў». І Лукашэнка гатовы далей пайсьці ў блякаваньні незалежных СМІ: блякаваць доступ да нашага сайта ня толькі ў дзяржаўных установах, але і цалкам на тэрыторыі краіны.

Зь вясны 2011 году сайт «Хартыя’97» знаходзіцца ў «чорным сьпісе» рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны ў дзяржаўных установах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG