Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыме Зюганава і Сіманенку


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сёньня будзе прымаць старшыню ЦК Камуністычнай партыі Расеі Генадзя Зюганава і першага сакратара ЦК Кампартыі Ўкраіны Пятра Сіманенку.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце КПРФ.

Як стала вядома Свабодзе, зараз у Менску праходзіць сустрэча кіраўнікоў трох камуністычных партыяў — Расеі, Украіны і Беларусі. Разам з Зюганавым і Сіманенкам у ёй удзельнічае і першы сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Ігар Карпенка. Лідэры камуністаў абмяркоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне і свае сумесныя дзеяньні супраць забароны Кампартыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG