Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар НАТО Расмусэн наведае Ўкраіну


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн

У Кіеве Андэрс Фог Расмусэн правядзе ўсяго некалькі гадзінаў. Паводле МЗС Украіны, ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Пятром Парашэнка,прэм’ер-міністрам і старшынём Вярхоўнай рады.

Расмусэн застаецца адным з самых жорсткіх крытыкаў дзеяньняў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

«Дзеяньні Расеі немагчыма ігнараваць. На кон пастаўлены ўвесь пасьляваенны парадак», — напісіў Расмусэн у сваім артыкуле, які быў апублікаваны на гэтым тыдні ў Financial Times.

Калі Пуцін заявіў, што анэксія Крыма нібыта была абумоўленая пэрспэктывай набліжэньня НАТО да расейскага кардона, Расмусэн адказаў: сьвету пагражае Расея, а не НАТО.

Разам з актуальнымі пытаньнямі бясьпекі НАТО цяпер займаецца падрыхтоўкай да верасьнёўскага саміта. Апроч зьмены кіраўніцтва, ад НАТО чакаюць ухваленьня новага пляна дзеяньняў. У згаданым артыкуле Расмусэн зазначае: падзеі ва Ўкраіне сталі для альянса трывожным званком, таму новый плян дзеяньняў патрабуе ўключэньня ўсіх актуальных выклікаў.

Раней прэм’ер-міністр Украіны Арсені Яцэнюк заявіў, што пытаньне ўступленьня Ўкраіны ў НАТО не стаіць. Аднак у ліпені, паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, падтрымка ўкраінцамі ідэі ўступленьня ў альянс дасягнула максымума.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG