Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізcтан патрабуе ад Беларусі патлумачыць, за што Бакіеву далі ордэн


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

МЗС Кіргізстану выклікаў амбасадара Беларусі ў Бішкеку для тлумачэньняў з нагоды інфармацыі пра ўручэньне ордэна «Дружбы народаў» зрынутаму ў красавіку 2010 года прэзыдэнту Курманбеку Бакіеву.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Дыпляматычнае ведамства Кіргізстану зьвярнулася да дыплямата з просьбай прадаставіць афіцыйнае пацьверджаньне інфармацыі пра зьяўленьне ў мас-мэдыя паведамленьняў пра ўзнагароджаньне ў Беларусі зьбеглага прэзыдэнта ордэнам «Дружбы народаў».

«Амбсадар Віктар Дзенісенка адзначыў, што не валодае падобнымі зьвесткамі, і абяцаў праінфармаваць нас што да гэтага пытаньня ў самы бліжэйшы час», — паведамілі ў МЗС.

Раней у шэрагу кіргізкіх СМІ зьявілася інфармацыя са спасылкай на беларускіх журналістаў пра тое, што Курманбек Бакіеў уганараваны дзяржаўнай узнагародай Беларусі.

Курманбек Бакіеў зьбег з Кіргізстану ў красавіку 2010 года, пазьней ён быў прызнаны судом вінаватым па некалькіх крымінальных справах, у тым ліку ў забойстве дэманстрантаў 7 красавіка 2010 года. Ён завочна прысуджаны ў Кіргізстане да пажыцьцёвага зьняволеньня. Курманбек Бакіеў і шэраг яго сваякоў пражываюць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG