Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адным Леніным менш


У горадзе Шчасьце Луганскай вобласьці 5 жніўня зьнесьлі помнік Леніну. Пра гэта перадае агенцтва УНІАН.

Дэмантаж помніка зрабілі прадстаўнікі грамадзкасьці, сярод якіх былі мясцовыя шахцёры ды актывісты «Свабоды». Паводле неправеранай інфармацыі, мясцовыя жыхары разьбіраюць канструкцыю на сувэніры.

УНІАН паведамляе, што ва Ўкраіне яшчэ застаецца каля дзьвюх тысяч помнікаў Леніну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG