Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз бярэцца за вяндліну, ці адаб’ецца гэта на Беларусі?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Эўразьвяз зьбіраецца ад 1 верасьня абмежаваць продаж і ўзмацніць кантроль за вытворчасьцю вэнджаных мясных вырабаў. Забарона пачне дзейнічаць праз 9 месяцаў. Прычынай стала тое, што вэнджаныя каўбасы, мяса, сала, рыба ўтрымліваюць канцэрагены — рэчывы, якія выклікаюць рак і асаджваюцца на прадуктах з драўнянага дыму. Як гэтая забарона адаб’ецца на Беларусі? У Менску асуджаны пэдафіл, па справе якога праходзяць дзясяткі пацярпелых, а яшчэ больш адмовіліся даваць паказаньні. Сёньня апошні дзень, калі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў могуць падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Прагучыць апытаньне ў Магілёве: «Ці ведаеце вы, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія? Ці ёсьць прыкметы гэтага? Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе ня ўключаны прадстаўнікі апазыцыі?» Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG