Як гаварыць пра прыватнае жыцьцё палітыкаў? Ці грамадзтва трэцяе лішняе ў ложку палітыка? Вясельлі былых палітвязьняў Паўла Севярынца і Зьмітра Дашкевіча выклікалі шырокі розгалас у грамадзтве, пры тым, што ў беларускай мэдыйнай прасторы бракуе інфармацыі пра прыватнае жыцьцё палітыкаў. Шлюбы, разводы, адзюльтэры з большага застаюцца па-за ўвагай прэсы. Чаму? Гэта ды іншае абмяркоўваюць кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.