Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SOS хуткай дапамогі заглушылі. Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч у 19.00


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Людзі, пакліканыя выратоўваць жыцьці, часта рызыкуюць уласным. Да таго ж, заробкі ў іх у два разы меншыя, чым у міліцыі. Чаму тады мэдыкі хуткай дапамогі спынілі збор подпісаў пад зваротам да ўладаў? Галасы прафесіі, рэпартаж з Магілёўшчыны. А таксама эксклюзіўныя інтэрвію Свабодзе: Протадыякан Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы пра япіскапа Стэфана ў судзе. Беларуска з Бостану Марына Львова: «У маразы амэрыканцы як французы пад Масквой у 1812 годзе». «Мова ці кава» нарадзіла сабе канкурэнта — «Мову нанова». Пра новы фармат папулярных моўных курсаў раскажа Глеб Лабадзенка. У «Жывой мове» парады Юрася Бушлякова: мыць ці праць бялізну? Як называць пральную машыну — пралкай ці прачкай? Слухайце таксама новы ўрывак кнігі палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

XS
SM
MD
LG