Ці праіснуе падзел на блёкі Талака і Народны рэфэрэндум да 2015 году? Ці стала апазыцыя бліжэй да грамадзтва? Якія ўрокі ўкраінскага Эўрамайдану для Беларусі? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у перадачы «Праскі Акцэнт» сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.