Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што мы адзначаем 19 сьнежня?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Меркаваньні Зьмітра Бандарэнкі, Дзяніса Садоўскага, Аляксея Янукевіча, Юрася Губарэвіча. А таксама: Улады Гомеля зьмякчылі стаўленьне да беларускай мовы. Па-беларуску гучаць аб'явы ў транспарце, абнаўляюцца шыльды. Кожны год у Беларусь прыяжджае больш за 10 тысяч замежнікаў. І сама меней паўмільёна беларусаў працуюць ці вучацца за межамі краіны. Гэтую статыстыку ў людзкіх лёсах мы разгледзім з нагоды Міжнароднага дня мігранта. Ні Аляксей Міхалевіч, ні ягоны адвакат ня могуць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па факце зьдзекаў і катаваньняў у КДБ. Знаёмства ў эфіры: Алесь Цямляк, ініцыятар збору подпісаў супраць аўтапабораў. Алесь Чаркашын, удзельнік трох Плошчаў, перформэр у касьцюме прарока з ланцугамі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG