Апошнім часам у Беларусі зьявілася нямала новых рок-выканаўцаў. Яны запісваюць дыскі, здымаюць кліпы, разьмяшчаюць іх у інтэрнэце, выступаюць у клюбах, раз-пораз нават прарываюцца ў радыёэтэр. І бальшыня зь іх адмяжоўваецца ад палітыкі. Чаму разбураюць традыцыю? Ці можа мець такая музыка посьпех у Беларусі? Звужаюць ці пашыраюць тым самым яны сваю аўдыторыю? У дыскусіі бяруць удзел паэт, вакаліст і гітарыст гурту «TonqiXod» Уладзь Лянкевіч і галоўны рэдактар музычнага парталу «Tuzin.fm» Сяргей Будкін.