Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што чакае асуджанага Васіля Парфянкова? (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Васіля Парфянкова асудзілі на год калёніі строгага рэжыму. Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду. Першапачаткова Парфянкоў быў асуджаны за ўдзел у пасьлявыбарчым пратэсьце 2010 году. Канцэрн "Белнафтахім" чарговы раз падвысіў цэны на аўтамабільнае паліва. З улікам сёньняшняга падаражэньня цэны на бэнзін і салярку ад пачатку 2013-га ўзьняліся ў сярэднім больш чым на 20%, што зьяўляецца рэкордам для краінаў Эўропы. У Курапатах спынілі работы па пашырэньне дарогі “Заслаўе – Калодзішчы”. Цяпер Міністэрства культуры разглядае законнасьць іх правядзеньня. У сталіцы Ўкраіны працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. Пратэстоўцы працягваюць блякаваць ўрадавыя будынкі. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка даў указаньне праваахоўнікам устрымлівацца ад прымяненьня сілы да ўдзельнікаў мірных акцый, а таксама заклікаў пратэстоўцаў устрымлівацца ад парушэньняў закону. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG