Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сустрэў вынікі саміту Эўрамайдан? (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Менск пагадзіўся пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ. Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей на саміце ў Вільні папрасіў Эўропу адмяніць санкцыі. На ягоную думку, калі б палітвязьні напісалі прашэньне, іх бы маглі памілаваць. У праграме таксама: У Ждановічах працягваецца сутыкненьне паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі. Гомельскія гандляры рэчавых рынкаў рыхтуюцца да страйку. Дэлегацыя Маладога Фронту ў Кіеве дэманструе  салідарнасьць з прыхільнікамі эўраінтэграцыі на майдане. Аматары гурта «Ляпіс Трубяцкі» паралізавалі беларуска-літоўскую мяжу. Больш за 400 легкавікоў чакаюць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Літву, дзе адбудзецца канцэрт Ляпісаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG