Юры Рубцоў адказаў на пытаньні Радыё Свабода
Рубцова затрымалі 3-га пасьля шэсьця Курапаты. Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец». На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.