Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітпрызыўнік Мускі -- пра службу


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Нашым госьцем будзе маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Мускага забралі ў войска з-пад арышту, ён лічыў свой прызыў незаконным і адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. У Бліц-аналізе дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман мяркуе, што беларускія ўлады пакуль вывучаюць рэакцыю грамадзтва і могуць перадумаць уводзіць падатак на карыстаньне аўтамабілем Таксама ў праграме – Лукашэнка выказаў прэтэнзіі, што ў судах пачалася дэмакратыя і зноў прыгразіў ураду “адкруціць галовы” У Менску прайшла сустрэча каталіцкіх сьвятароў, якія маліліся за ксяндза Ўладыслава Лазара, арыштаванага КДБ Беларускае Міністэрства замежных спраў патлумачыла, каму належаць шыкоўныя аўтамабілі, якія езьдзяць у Маскве зь беларускімі дыпляматычнамі нумарамі Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Беларускія ўлады ігнаруюць прапановы Польшчы (і Эўразьвязу ў цэлым) пра спрашчэньне, а ў пэрспэктыве і адмену візавага рэжыму. Як вы да гэтага ставіцеся? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG