Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крок наперад для беларускай мовы?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:53 0:00

Апошнім часам узьнікаюць новыя ініцыятывы дзеля пашырэньня беларускай мовы ў грамадзкай і культурнай прасторы краіны. Аўтарамі новых праектаў выступаюць найчасьцей маладыя людзі. Якія найноўшыя тэхналёгіі выкарыстоўваюць яны дзеля прапаганды беларускай мовы і культуры? Якія рэзэрвы яшчэ ня выкарыстаныя? Ці насамрэч мы можам казаць пра нейкі выбух грамадзкай актыўнасьці, пра крок наперад у папулярызацыі беларускай мовы і ці зьліюцца асобныя ініцыятывы ў новую хвалю беларусізацыі? Пра гэта дыскутуюць філёляг Тацяна Цуканава, дзякуючы ініцыятыве і працы якой ужо да Калядаў дзеці змогуць у пляншэтах і смартфонах фірмы Apple чытаць і слухаць казкі па-беларуску; а таксама Павал Белавус, журналіст, дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт-сядзіба». Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

XS
SM
MD
LG