Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Беларусі ўшаноўваецца памяць Васіля Быкава?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Госьці эфіру – журналісты Сяргей Дубавец і Сяргей Навумчык. Сярод тэмаў гутаркі: – як у Беларусі на гэты момант, праз 10 гадоў пасьля сьмерці Васіля Быкава, ушанавана яго памяць? – як трэба ацэньваць рашэньне раённых уладаў Смалявічаў аб наданьні адной з вуліц гораду імя Васіля Быкава? – наколькі важнае значэньне мае манумэнтальная і тапанімічная прапаганда і ці мае яна сэнс наогул? Што азначае крытыка беларускім кіраўніцтвам Мытнага зьвязу – расчараваньне ў гэтай структуры альбо жаданьне выбіць з Расеі яшчэ больш ільготаў? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе. Ад 1 лістапада аўтарамонтнікі, якія выкарыстоўваюць пад майстэрні прыватныя гаражы, павінны стаць на ўлік і пачаць плаціць падаткі. Гомельскага праваабаронцу, сьлесара-інструмэнтальшчыка шостага разраду Анатоля Паплаўнага дырэкцыя прадпрыемства «Віпра» пасьля візыту супрацоўніка КДБ папярэдзіла пра спыненьне кантракту. Апытаньне ў Магілёве. Як вы ацэньваеце цяперашнюю эканамічную палітыку ўладаў? Ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG