Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны зьвяз: шышкі замест пышак (2)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, абвінаваціў у сёлетнім эканамічным правале Мытны зьвяз. Чаму да ўступленьня ў Зьвяз Беларусь не праводзіла аналітычнай працы? Якія арыенціры ў саюзе мае кожны з хаўрусьнікаў? Таксама ў праграме: У Менск прыехаў прэзыдэнт Эквадору – ці будзе плён ад гэтага візыту? Беларусь зацікаўленая ў эквадорскай нафце і карысных выкапнях, а таксама ў продажы грузавікоў і сельгастэхнікі. Смалявіцкія ўлады прапануюць даць імёны знаных беларусаў тром дзясяткам новых вуліц. У Менску напаляюцца жарсьці вакол удзелу ў Эўрабачаньні аўстрыйскага транссэксуала. Як называць Канчыту Вурст – “яна” ці “ён”? Патэлефануйце ў жывы эфір і падзяліцеся сваёй думкай: Ці падтрымалі б вы ўрадавае рашэньне выйсьці з Мытнага зьвязу і плаціць за нафту і газ па рынкавых цэнах? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG