Куды б вы патрацілі 100 мільёнаў, якія пайшлі на рэзыдэнцыю Лукашэнкі? Жывая Свабода зь Сяргеем Навумчыкам у 18.00
Уладзімер Пуцін паведаміў, што падчас ягонай учарашняй размовы з Аляксандарам Лукашэнкам закраналася сытуацыя вакол гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Швэдскія і польскія дыпляматы нагадалі супрацоўнікам МЗС Беларусі пра неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў. У Мазыры сябра Незалежнага прафсаюзу Уладзімер Ключнікаў аспрэчвае звальненьне з Мазырскага НПЗ У нашай экспэртызе - найбольш скандальныя вынікі сустрэчы “тройкі” ў Менску Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне, а куды б Вы патрацілі 100 мільёнаў даляраў, якія пайшлі на новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі?? Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio