Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці аддасьць беларус пакорліва свае аўто?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Ад 24 кастрычніка закон будзе дазваляць канфіскацыю асабістых аўтамабіляў у грамадзянаў, калі іх двойчы за год злавілі нецьвярозымі за рулём. Папраўкі ў закон прымалі без шырокага грамадзкага абмеркаваньня, і ён пакідае больш пытаньняў, чым адказаў. Наколькі рэальна, што новы закон запрацуе? Для якіх злоўжываньняў ён адкрывае прастору і як звычайным кіроўцам ратавацца ад вольнай трактоўкі закону дарожнымі інспэктарамі? Ці так проста аўтааматар разьвітаецца са сваёй машынай альбо будзе змагацца за яе? Сваімі меркаваньнямі падзеліцца юрыст, стваральнік сайту СТОП-ДАІ Аляксандар Старычэнка. Як вы ставіцеся да закону, паводле якога ў п’яных кіроўцаў будуць канфіскоўваць аўтамабілі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG