Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цьвярозыя шафёры ў моры разьліваным. Жывая свабода з Аленай Ціхановіч у 19.00


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Праваабаронцы ацэнваюць затрыманьне лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша як прэвентыўную меру напярэдадні саміту кіраўнікоў СНД у Менску. Павал Севярынец у он лайне Свабоды заявіў, што хацеў бы, каб наступным прэзыдэнтам Беларусі быў Зміцер Дашкевіч. Расея ўвяла абавязковы ўтылізацыйны збор для аўтавытворцаў. Пад яго ад Новага году падпадуць і вытворцы беларускай тэхнікі, легкавой і грузавой. Заўтра уступяць у сілу папраўкі антыалкагольнага заканадаўства, паводле якіх можна будзе забіраць аўтамабілі ў тых, каго двойчы на працягу году зловяць п’яным за рулём. У Бярозаўскім раёне працягваецца пошук сьвіней на сялянскіх падворках. Улады дамагаюцца, каб жыхары 17 вёсак выразалі ўсё пагалоўе. Сяляне параўноўваюць гэтыя захады з часамі нацысцкай акупацыі. Пытаньне эфіру: Каго з прэзыдэнтаў краінаў СНД вы хацелі б бачыць на месцы кіраўніка Беларусі? Тэлефон у студыю 651 42 04.

XS
SM
MD
LG