Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінал вакол Купалаўскага тэатру


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па фактах нямэтавага расходаваньня сродкаў падчас рэканструкцыі будынка тэатру імя Янкі Купалы ў Менску. Некалькі сотняў кітайскіх вайскоўцаў з тэхнікай і камандаваньнем у хуткім часе цалкам законна могуць знаходзіцца на беларускай тэрыторыі. Адпаведны законапраект у першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў. Улады заявілі, што скароцяць кожнага чацьвёртага працаўніка сфэры культуры. Прагучыць апытаньне сярод работнікаў культуры ў Магілёве: Як вы ўспрынялі гэтае паведамленьне? Дзе будзеце шукаць працу, калі скарачэньне закране вас? Прагучыць архіўны запіс праграмы «Гісторыя аднаго цуду» з удзелам Віктара Івашкевіча. Вэтэран беларускага руху сёньня сышоў з жыцьця. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG