Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аленай Радкевіч


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Прэмія імя Вацлава Гаўла прысуджана беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта на афіцыйнай цырымоніі ў Страсбуры абвясьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клод Міньён. Чаму перавага паміж грузінскімі і кітайскімі прэтэндэнтамі была аддадзена менавіта Алесю Бяляцкаму? Колькі ў гэтым рашэньніпалітыкі, а колькі — спраўднага прызнаньня заслуг беларускага праваабаронцы. Ці можна лічыць, што гэтай прэміяй Эўропа выкупляе сваю віну перад Бяляцкім? Прафэсар Францішак Яноўх, чэскі і швэдзкі ядзерны фізік, колішні дысыдэнт, заснавальнік і старшыня Фундацыі Хартыі-77 доўгія гады сябраваў з Вацлавам Гаўлам. Менавіта яму належала ідэя заснаваць прэмію імя Вацлава Гаўла. Сам Францішак Яноўх, сябра журы, якое прысуджае прэмію, галасаваў за Алеся Бяляцкага. Мы зьвязаліся зь ім у Стразбуры.

XS
SM
MD
LG