Сярод тэмаў гутаркі: - у міжнароднай клясыфікацыі ЮНЭСКА беларуская мова знаходзіцца ў групе моваў пад патэнцыйнай пагрозай зьнікненьня. Ці гэта сапраўды так? - наколькі моўная сытуацыя зьяўляецца абарачальнай? - як наогул у Беларусі пастаўленая справа вывучэньня розных моваў? Чаму, нягледзячы на калійны канфлікт, Уладзімер Пуцін прыехаў у Беларусь на сумесныя вайсковыя вучэньні? – пра гэта ў нашым Бліц-аналізе. Апытаньне ў Магілёве. Хто, на вашу думку, перамагае ў “калійнай вайне – Масква ці Менск? Баранавіцкім уладам не дае спакою ідэя ўвядзеньня абавязковай платы за медабслугоўваньне. Ідэю адлічаць грошы з заробкаў на мэдыцыну агучылі ў мясцовым унівэрсытэце У Гомелі рамантуюць галоўны помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Як да гэтага ставяцца гамельчукі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio