Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто супраць палягчэньня візавага рэжыму з Эўразьвязам? Жывы эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.


Сярод тэмаў: Брусэль гатовы імгненна зьнізіць кошты шэнгенскай візы для беларусаў. Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамэнту рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Эўрапейскай службе зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд Адвакаты генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра сустрэліся зь ім у турме КДБ. Пра гэта нашаму Радыё паведаміў расейскі адвакат бізнэсмэна Аляксей Басістаў. Пастаянныя дэлегацыі Беларусі, Літвы, Польшчы і Францыі пры ЮНЭСКА выступілі з сумеснай прапановай уключыць юбілей Міхала Клеафаса Агінскага ў Каляндар памятных датаў на 2015 год Абнародаваны топ-10 сьпісу самых пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Усяго ў сьпісе будзе 200 чалавек, але пакуль названыя прозьвішчы толькі першай дзесяткі. Першае месца ў Юрыя Чыжа Ад сёньня Украіна зьмяніла правілы ўезду на сваю тэрыторыю. Праз пункты спрошчанага пропуску з прычыны санітарна-карантынных мерапрыемстваў забараняецца ехаць аўтамабілямі, матацыкламі і нават на ровары Наша апытаньне: “Як, ня ўводзячы плату за выезд за мяжу, зрабіць так, каб беларусы больш ахвотна куплялі сваё, а ня езьдзілі на закупы ў краіны Эўразьвязу?” Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне ““Чаму беларускія ўлады не сьпяшаюцца падпісаць дакумэнты аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам?” Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG