Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўкі ёсьць, ці будуць сапраўдныя выбары?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

Праект закону пра зьмены ў Выбарчы кодэкс, які паступіў у Палату прадстаўнікоў, дагэтуль не апублікаваны, але зьмены ў законе ўжо больш-менш вядомыя. Які асноўны зьмест прынятых паправак, ці мяняюць яны сутнасьць выбарчага працэсу? Пра гэта ў бліц-аналізе раскажа юрыст Сяргей Альфер. У беларускае заканадаўства маюць ўвесьці паняцьце катаваньня.  Ці гэта хоць неяк дапаможа вязьням? Пра гэта і пра сытуацыю з палізьняволеным Мікалаем Аўтуховічам, які на знак пратэсту ўскрыў сабе жывот, – гутарка з госьцем эфіру, праваабаронцам і былым вязьнем Андрэем Бандарэнкам. Таксама ў праграме – пра тое ці адбудзецца зьмена асноўнага акцыянэра “Ўралкалія” і ці можна будзе неяк кампэнсаваць страты, якія Беларусь панесла ад падзеньня ўсясьветных цэнаў на калійныя ўгнаеньні. Прагучыць апытаньне ў Магілёве: “22 гады таму тагачасны Вярхоўны Савет зацьвердзіў новыя дзяржаўныя сымбалі Беларусі. Ці памятаеце – якія? Як да іх ставіцеся?” Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG