Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што хавае міліцыя ў справе Пцічкіна?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Менская міліцыя сёньня затрымала па дарозе да сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ўдзельнікаў акцыі памяці 21-гадовага Ігара Пцічкіна, які памёр у зьняволеньні. Сярод затрыманых – сваякі Пцічкіна, у тым ліку яго цяжарная сястра, а таксама Андрэй Бандарэнка, лідэр праваабарончага аб’яднаньня «Плятформа». Яго арганізацыя дапамагае сям'і праясьніць акалічнасьці сьмерці Пцічкіна.  У нашым эфіры прагучыць гутарка з Алегам Грузьдзіловічам, якога толькі што выпусьцілі з пастарунку. Таксама ў праграме: чаму цэны на бульбу сёлета вырасьлі на 164 працэнты, гутарка зь беларускім студэнтам у ЗША і агляд навінаў палітвязьняў. Прагучыць апытаньне ў Гомелі: Што б вы адказалі прэм'еру Міхаілу Мясьніковічу, які папракнуў беларусаў, што тыя нібыта хочуць атрымліваць амэрыканскі заробак і жыць па беларускіх цэнах? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG