Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці мог беларускі дыпкур'ер зрабіцца кантрабандыстам?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00

У амэрыканскім штаце Пэнсыльванія ідзе суд над групай людзей, якія незаконна вывозілі з ЗША ў Беларусь прыборы начнога бачаньня. Як гаворыцца ў судовых дакумэнтах, прапанаваў гэта рабіць чалавек, які працаваў беларускім дыпляматычным кур’ерам і рэгулярна лётаў зь Менску ў Нью-Ёрк. Пра працу дыпкур'ера раскажа госьць эфіру, былы дыплямат Міхаіл Бацян. Таксама ў праграме – пра рэфэрэндум у Першамайскім раёне Менску, пра новую крымінальную справу супраць былога рабочага МАЗу, які выкладаў у інтэрнэт скандальныя відэа пра завод і менскае жыцьцё, і рэпартаж з Лошыцкага парку, дзе людзі зьбіраюць яблыкі і грушы напярэдадні Дня гораду. Прагучыць апытаньне ў Горадні: Як вы ставіцеся да намеру ўладаў увесьці пошліну 100 даляраў для тых, хто езьдзіць за мяжу на закупкі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG