Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “калійнай вайне” пачаліся перамовы пра замірэньне. Навошта Армэнія просіцца ў Мытны зьвяз? Жывы эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.


Сярод тэмаў: Разьвіцьцё сытуацыі на калійнай вайне. Бакі пачалі гандлявацца аб умовах вызваленьня Баўмгертнэра Працяг гісторыі пра прымусовае высяленьне людзей з маласямейкі: у 19 кватэрах людзі застаюцца жыць і судзяцца з кіраўніцтвам "Гроднажылбуда". Жыхары просяць адклікаць дэпутатку Палаты прадстаўнікоў,якая нічым ім не дапамагла Прэсавая канфэрэнцыя актывістаў ініцыятывы “За выратаваньне Курапатаў” Незалежныя прафсаюзы распачынаюць кампанію “Грамадзянскі кантроль”; прэсавая канфэрэнцыя ў РЭП; Фэмэры называюць масавае вынішчэньне дзікоў у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней барбарствам. Наша апытаньне: “Пуцін заявіў, што расейцыі і ўкраінцы – адзін народ. Як вы ацэньваеце гэта выказваньне?” Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне “На чым, па-вашаму, трымаецца незалежнасьць Беларусі? І ці ёсьць яна?” Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio русі.

XS
SM
MD
LG