Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам (ПАЎТОР)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Сёньня мы пагутарым пра дом аднаго з самых заможных і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. У Раўбічах пад Менскам завяршаецца будоўля для мільярдэра Ўладзімера Пефціева, які патрапіў у сьпіс неўязных у Эўразьвяз і якога заходнія мэдыі называюць "кашальком сям'і Лукашэнкаў". Таксама ў праграме: чаго чакаць ад візыту Аляксандпа Лукашэнкі ў Кітай, чаму былому палітвязьню Васілю Парфянкову пагражае новы арышт і як інтэрнэт-партал tut.by выдае паролі карыстальнікаў беларускім спэцслужбам. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў у Менгарвыканкам заяўку на пікет супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў. Ці можна сказаць, што апазыцыйныя сілы надаюць дастаткова ўвагі гэтай тэме? На гэтае пытаньне ў бліц-аналізе адказвае палітоляг Юры Чавусаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG