Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам (ПАЎТОР)


Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам (ПАЎТОР)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00

Украіна і Беларусь абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі па дамове аб дзяржаўнай мяжы. Гэтую дамову не маглі ратыфікаваць больш за 15 гадоў. Тым часам акцыю пад назовам «Начная атака на Лукашэнку» зладзілі апоўначы з 17 на 18 чэрвеня актывісткі ўкраінскай жаночай арганізацыі FEMEN. Пра гэта і пра тое, што думаюць жыхары Кіева пра візыт Аляксандра Лукашэнкі – у нашай сёньняшняй праграме. «Дзе лепш жывецца людзям – ва Ўкраіне ці ў Беларусі? Чаму?» Апытаньне на рынку ў Гомелі, дзе шмат і ўкраінцаў, і беларусаў. У Менску ў офісе Партыі БНФ адбываецца вечарына памяці былога віцэ-прэм'ера і старшыні Цэнтрвыбаркаму Віктара Ганчара, які быў выкрадзены 16 верасьня 1999 году. Чэрвень з Быкавым – пра спадчыну пісьменьніка гаворыць прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту, знаны ангельскі беларусіст Джым Дынглі Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

XS
SM
MD
LG