На Астравеччыне мясцовыя ўлады забаранілі правядзеньне літаратурна-музычнага фэсту, прысьвечанага Кастусю Каліноўскаму, які меўся адбыцца 22 чэрвеня на возеры Кайміна. Што сталася прычынай забароны – імя Каліноўскага ці імёны ўдзельнікаў імпрэзы? Госьцем перадачы Міхася Скоблы адзін з арганізатараў фэсту паэт Усевалад Сьцебурака.