Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры чвэрці запрошаных краінаў адмовіліся ад удзелу ў расейскім чэмпіянаце сьвету па танкавым біятлёне


Беларусы прадстаўленыя трыма асноўнымі танкавымі экіпажамі і адным запасным. Украіна ўвогуле не дасылала заяўкі.

Галоўнакамандуючы Сухапутных войскаў Узброеных сілаў РФ генэрал-лейтэнант Аляксандар Лянцоў распавёў РИА, што запрашэньні разаслалі 40 дзяржавам, у тым ліку і ў краіны НАТО. Аднак большасьць адмовілася.

У выніку ў чэмпіянаце разам зь Беларусьсю і Расеяй удзельнічаюць 12 камандаў: Ангола, Армэнія, Вэнэсуэла, Індыя, Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Кувэйт, Манголія, Сэрбія.

Чэмпіянат па танкавым біятлёне адкрыўся 4 жніўня на палігоне ў падмаскоўным паселішчы Алабіна і працягнецца два тыдні. Ідэя яго правядзеньня належыць міністру абароны РФ Сяргею Шайгу.

Танкавы біятлён арганізаваны паводле таго ж прынцыпу, што і лыжная гонка. На працягу трох заездаў экіпажы пераадольваюць перашкоды і паражаюць мішэні, якія імітуюць танкі і верталёты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG