Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адказ на санкцыі ў Расеі забаранілі амэрыканскае віскі


Віскі прыйдзецца замяняць іншымі напоямі
Віскі прыйдзецца замяняць іншымі напоямі

Расспажыўнагляд забараніў бурбон Kentucky Gentleman, выраблены амэрыканскай кампаніяй Barton 1792 Distillery.

Парушэньні закона выяўленыя ў галінах санітарна-эпідэміялягічнага дабрабыту насельніцтва і абароны правоў спажыўцоў. Паводле дадзеных Расспажыўнагляду, гэтае віскі не праходзіла дзяржаўную рэгістрацыю на адпаведнасьць патрабаваньням тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага саюзу, хоць на яго этыкетцы разьмешчаны адзіны знак абарачэньня прадукцыі на рынку дзяржаў-чальцоў Мытнага саюзу.

«Таксама ў дадзеным алькагольным напоі выяўлены дадаткі, якія здольныя выклікаць функцыянальныя, а ў далейшым і арганічныя зьмены ў цэнтральнай і пэрыфэрычнай нэрвовай сыстэме, эндакрыннай сыстэме, а таксама анкалягічныя захворваньні і праблемы зь бясплодзьдзем ў мужчын і жанчын», — паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Сьпіс прадуктаў, якія Расея забараніла да ўвозу, пашыраецца з кожным днём:

  • Зь 1 жніўня забаронены ўвоз практычна ўсіх відаў агародніны і садавіны з Польшчы.
  • Забарона распаўсюдзіўся на многія ўкраінскія прадукты. Ужо забароненыя ўкраінская расьлінная прадукцыя, сокі, малако малочныя прадукты, агароднінныя, садавінныя і рыбныя кансэрвы.
  • 31 ліпеня Рассельгаснагляд прыпыніў рашэньне аб аднаўленьні паставак з Эўразьвязу у Расею мясных абрэзкаў. Прычына — выяўленьне гармону росту, забароненага ў Расеі і Эўразьвязе.
  • Паведамлялася таксама, што Расея можа спыніць імпарт ўсёй расьліннай прадукцыі з Эўропы з-за рэгулярнага выяўленьня каранцінных для Расеі аб’ектаў у эўрапейскіх пастаўках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG