Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы падыходзяць да Данецку


Сілы, якія ўдзельнічаюць у спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, занялі горад Мар’інка ў Данецкай вобласьці і выйшлі на ўскраіны Данецка.

У Мар’інцы зьнішчаныя два блёкпасты сэпаратыстаў. Пра гэта паведамляюць «Данецкія навіны» са спасылкай на мясцовых жыхароў. Па дадзеных выданьня, ідуць баі ў раёне «Трудаўскага» на ўскраіне Данецку. Працягваецца бой каля Краснагораўкі.

Як паведаміў афіцыйны сайт Данецкага гарсавету, у суботу ў Данецку было неспакойна, былі чутныя выбухі. У выніку баявых дзеяньняў было абясточана 170 трансфарматарных падстанцыяў.

Па інфармацыі кіраўніка грамадзкай арганізацыі «Грамадзянская ініцыятыва «Правая справа» Дзьмітрыя Сьнегірова, у ноч на суботу пад Луганскам украінскія вайскоўцы зрабіліі засаду калёне сэпаратыстаў, якая рухалася ад Сухадольску ў Луганск. У выніку праведзенай апэрацыі была зьнішчана ваенная тэхніка сэпаратыстаў — сем танкаў, пяць БТР, тры ўстаноўкі «Град» і сем машын з боерыштункам. Па словах Сьнегірова, сэпаратысты панесьлі вялікія страты. Пацьверджаных незалежнымі крыніцамі дадзеных пра страты няма.

Разам з тым, прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі паведамляюць, што ў раёне Тарэз і Шахцёрску буйная групоўка ўкраінскай арміі трапіла ў акружэньне. Адзначаецца таксама, што ў раёне Амўросіеўкі так званымі апалчэнцамі ДНР зьнішчана пяць адзінак бранятэхнікі суперніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG