Артыкул пад загалоўкам «Сібіракі хочуць абвясціць „Сібірскую рэспубліку“» апавядае пра правядзеньне «Маршу за федэралізацыю Сыбіры». Арганізатары маршу заклікаюць да стварэньня аўтаномнай Сыбірскай рэспублікі ў складзе Расейскай Федэрацыі. Доступ да артыкулу абмежаваны на тэрыторыі Расеі.
Генэральная пракуратура Расеі ўжо заблякавала суполку «Вконтакте», якая заклікала далучыцца да «Маршу за федэралізацыю Сыбыры». Выданьням, што разьмясьцілі інфармацыю пра марш і «Сыбірскую рэспубліку», вынесеныя папярэджаньні. Паводле паведамленьняў расейскіх СМІ, гэта «Полит.ру», Regnum, «Новый регион», «Росбалт.ру», «Накануне.Ru», «Грани.ру».
Расейскае выданьне Slon.ru па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры выдаліла з сайту інтэрвію з мастаком і актывістам Арцёмам Лоскутавым, які заклікаў на «Марш за федэралізацыю Сыбіры».
Генэральная пракуратура РФ сьцьвярджае, што інфармацыя, разьмешчаная ў выданьнях, утрымлівае «заклікі да масавых беспарадкаў, ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці ці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, што праводзяцца з парушэньнем усталяванага парадку», — паведамляе РБК.