«З улікам крайняга абвастрэньня ваенна-палітычнай сытуацыі ў Трыпалі прынята рашэньне пра часовую эвакуацыю ў Туніс супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Лібіі», — паведамілі БелаПАН у прэсавай службе МЗС.
Пры гэтым у МЗС падкрэсьлілі, што «амбасада працягне ажыцьцяўляць свае функцыі, уключаючы неабходныя кантакты зь лібійскімі ўладамі».
Пытаньне аб вяртаньні беларускай дыпмісіі ў Трыпалі будзе разгледжана з улікам далейшага разьвіцьця сытуацыі, адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве.
«МЗС паўторна рэкамэндуе беларусам устрымацца ад наведваньня Лібіі», — заявілі ў прэсавай службе МЗС.