Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і «Хамас» дамовіліся пра 72-гадзіннае прыпыненьне вагню


Ізраільскія салдаты
Ізраільскія салдаты

Перамір’е пачалося ад 8 гадзіны раніцы 1 жніўня.

ЗША і ААН паведамілі пра гэта ў агучанай у Нью-Дэлі заяве. Сярод іншага гаворыцца, што падчас 72-гадзіннага перамір’я будуць весьціся перамовы пра больш сталае замірэньне.

Паводле палестынскіх уладаў, за тры тыдні загінула 1400 палестынцаў, большасьць зь якіх — цывільныя асобы.

Ізраіль страціў 56 салдат і трох цывільных.

Паводле зьвестак ААН чвэрць жыхароў Сэктару Газы страцілі свае дамы.

Ізраіль пачаў узброеную апэрацыю у Газе 8 ліпеня, каб спыніць ракетны абстрэл з боку «Хамаса» і яго хаўрусьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG