Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зурабаў ужо ў Менску. Дзе Кучма, пакуль невядома?


Міхаіл Зурабаў
Міхаіл Зурабаў

Амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў ужо знаходзіцца ў Менску. Пакуль ён спыніўся ў амбасадзе. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад.

Міхаіл Зурабаў прыляцеў у сталіцу Беларусі на паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне. Мяркуецца, што яно пройдзе сёньня пад Менскам у рэзыдэнцыі «Заслаўе».

Плянуецца, што ў сустрэчы возьмуць удзел таксама другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма і прадстаўнік АБСЭ. У амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі Свабодзе сказалі: «Мы пакуль ня маем інфармацыі пра тое, дзе канкрэтна цяпер знаходзіцца Леанід Данілавіч Кучма».

Расея ўхваліла гатоўнасьць Беларусі правесьці ў Менску кансультацыі па ўкраінскім крызісе. Пра гэта 30 ліпеня ў сталіцы Таджыкістану Душанбэ заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

29 ліпеня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў па вырашэньні ўкраінскага крызісу. Як паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта, з такой прапановай да кіраўніка Беларусі зьвярнуўся праз тэлефон прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG