Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады не дазволілі пікет у гадавіну Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі


Архіўнае фота. Мітынг у парку імя Янкі Купалы ў Менску 27 ліпеня 1995 году
Архіўнае фота. Мітынг у парку імя Янкі Купалы ў Менску 27 ліпеня 1995 году

27 ліпеня ў Бярозе актывісты дэмакратычнага руху плянавалі правесьці пікет-напамін пра тое, што гэтым днём 24 гады таму была пранятая Дэклярацыя аб сувэрэнітэце Беларусі.

Аднак мясцовыя ўлады пікет не дазволілі, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі сваечасова не падалі дамоваў з бальніцай і жыльлёва-камунальнай гаспадаркай.

Заяўку на правядзеньне пікету падавалі праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі да актывістка Тацяна Тарасевіч. Паводле заяўнікаў, на пікеце таксама плянавалася нагадаць жыхарам Бярозы пра існаваньне ў Беларусі палітвязьняў і выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны расейскіх вайсковых баз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG