«Матэрыялы паказваюць, што да рэалізацыі расейскага сцэнару дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне непасрэдна датычны намесьнік сакратара генэральнага савету кіруючай расейскай палітычнай партыі „Адзіная Расея“ Аляксей Часнакоў», — гаворыцца ў паведамленьні.
СБУ апублікавала таксама размовы Аляксея Часнакова і так званага «прэм’ер-міністра» групоўкі «ДНР» Аляксандра Барадая па мэтадах дзеяньняў баевікоў у Данецку.
«Запісы сьведчаць аб гатовасьці баевікоў практычна разбурыць інфраструктуру гораду для дасягненьня сваіх мэтаў», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ.