Пра рашэньне паведаміла выданьне Rzeczpospolita.
Як сказаў газэце міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, гэтыя пляны адкладзеныя, «і надоўга», у сувязі з санкцыямі Эўрапейскага Зьвязу за парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Сьпікер ураду Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска пацьвердзіла, што гэта рашэньне Рады міністраў краіны. Паводле яе слоў, «сустрэчы артыстаў і грамадзкасьці павінны аб’ядноўваць, а не разьядноўваць», а пры цяперашнім напружаным становішчы ўмоў для дыялёгу няма.
Эўразьвяз рыхтуецца ў чацьвер разгледзець магчымасьць новых санкцый супраць Расеі за яе няспынныя, нягледзячы на ўсе папярэджаньні, дзеяньні ў падтрымку збройнага прарасейскага сэпаратызму на невялікай частцы тэрыторыі ўсходу Ўкраіны.
Польшча ў Эўразьвязе зьяўляецца адным з самых вострых крытыкаў дзеяньняў Расеі, пачынаючы ад незаконнай акупацыі і анэксіі Расеяй Крыму і да апошняга часу, калі прарасейскія ўзброеныя сэпаратысты пры актыўнай падтрымцы Масквы вядуць супраць Украіны баі ў частцы Данбасу.