Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Шайгу ва Ўкраіне завялі крымінальную справу


Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу

Ва Ўкраіне заведзеная крымінальная справа супраць міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і расейскага бізнэсмэна Канстанціна Малафеева.

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Паводле інфармацыі ведамства, у ходзе праверкі, праведзенай украінскімі праваахоўнымі органамі, было ўстаноўлена, што ў пэрыяд з сакавіка па цяперашні час пры падтрымцы службовых асоб расейскага Мінабароны, якое ўзначальвае Шайгу, былі сфармаваныя незаконныя ўзброеныя групы, якія дзейнічаюць цяпер на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Бізнэсоўца Малафеева падазраюць у дапамозе (фінансаваньні) удзелу неўстаноўленых асоб у незаконных узброеных фарміраваньнях на тэрыторыі Ўкраіны.

Камэнтароў расейскага боку на гэтую інфармацыю не паступала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG